Зміцер Вішнёў
Калі прыгледзецца – Марс сіні
Антыраман Змітра Вішнёва — гэта гімн свабодзе. Паралельныя сусветы рушаць хвалямі — у гэтым варыве ўзнікаюць сілуэты: капітана Барады, Майкла Крывога, Сталіна, Дон Кіхота, Пінокіа, Карлсана, гномаў і таемных курдупеляў. Аўтар лавіруе паміж гандляром, фокуснікам і арбітрам, вядзе бясконцы дыялог з галавой, цешыцца і плюхаецца ў космасе сваіх пачуццяў.

купіць кнігу
гэта страшны чалавек, бо ён пакутуе на падва­енне, патраенне асобы. Ён можа быць выдаўцом, дырэктарам кнігарні, можа быць слесарам, магчыма, маньякам, часам ён ператвараецца ў капітана Бараду. Я яго не ведаю — я яго падазраю. Ён падазрае мяне. Мы сядзім за сталом насупраць адзін аднаго і маўчым. Гэта страшная сцэна — я не ведаю, чым яна можа скончыцца.
Я не люблю есці людзей, спадзяюся, што і той, хто сядзіць насупраць, не людажэр. Але ў кожным разе мы пэўна не вегетарыянцы.

Хто мы? Адкуль? Гэтыя пытанні, ці прынамсі падобныя, кожны з нас часам задае сам сабе. Я мяркую, што гэта ўсё чухня. Я жыву не думаючы (вядома — хлусня). У мяне мазгі працуюць як быццам я караскаюся на піраміду, адпачываючы на каменных прыступках. Хачу перамагчы не думаючы. А ці так магчыма? Зноўку пытанні, зноўку непатрэбныя думкі. Відаць, без думак жыць нельга. Усё ж гэтая рыса ўласцівая чалавеку, і менавіта дзякуючы ёй чалавек стаўся чалавекам. Халера ясная! Я ж тут развагамі ды роздумамі й займаюся.
Фы-ырррр! Заляцеў у фортку сіні чмель і пачаў кружляць вакол маёй галавы. Можа, засвяціўся німб? Ці мяне працяла электрычнасцю — у вачах мітусіцца жамяра? Першы чмель, другі чмель, за імі — восы, там далей — матылёк. А потым на маю галаву раптам ускараскаўся дзяцел і пачаў дзяўбсці скроні. Тук! Тук! Тук!
Я жыву ў складаны час і ў складанай краіне. І мне яшчэ заманула ўлезці ў скуру дырэктара кнігарні. Што праўда, бывае гэтую скуру я намагаюся скінуць. Зрэдку мне шанцуе і яна звальваецца, як зімовае футра. А часам не атрымліваецца і я пакутую.
Ну, давай ужо — руш! Што ты таўчэшся на адным месцы?
Няма чаго рабіць? Людзі прагнуць ісціны! Яны мараць пачуць праўду! А вакол адныя брахуны. Гэта як самазабойца з чырвоным сцягам, які бяжыць на дзот. Плюецца кулямёт. Гэтыя пляўкі шкамутаюць мёртвага героя.
Пра што я хачу вам распавесці? Пачнем з таго, што я анічога не хачу распавядаць. Ну, не хачу і ўсё! Я проста здзекуюся з паперы і такім чынам лекую сваю змардаваную душу.
Учора я чарговым разам напіўся са сваім сябрам Майк­лам Крывым. Піць мы пачалі яшчэ ў абед. Майкл зазваніў і паведаміў: "Хрэнова мне. Жонка пілуе ўжо два дні.
Дачка на званкі не адгукаецца. Жыццё ідзе пад адхон. Трэба напіцца". Ну, калі напіцца, значыць, сустракаемся. Пачынаем з піва, працягваем гарэлкай, шліфуем каньяком. Таму зразумела, што ранкам нас сустракае таварыш бадун. І сёння пілуюць не толькі Крывога: мая прыгажуня таксама не хухры-мухры — ведае, дзе ляжаць
рыштункі для рамонту кватэры.
Ну вось, трохі паспакайнела ў змардаванай душы. Нібыта паклалі мяне ў ванну з півам. З нефільтраваным пшанічным півам. Пена вакол бурбуліцца. І так добра мне стала. Хоць бяры і прыкладай да цела як губку да посуду.

нагадваў маленькую бестурботную лічынку мухі (ў першай каробцы шуршаў сіні матыль, у другой — шкрэбся чорны жук, у трэцяй — гуў залаты чмель, у чацвёртай — маўчала шкляное вока рыбіны).

0. Перад вачыма беглі радкі, кружлялі карагоды словаў. Галава чалавека ўзнагароджавала прастору сваёй прысутнасцю. Аблокі рыпелі, быццам хромавыя боты. Хацелася паразумення, але гэта было немагчыма. Цені перагукаліся, нібыта вартавыя сабакі. Дрэвы спружынамі трымалі неба, і ў гэтым было нешта ненатуральнае ды фантастычнае. Галава чалавека пасміхнулася.

Не більярдны шар. Нешта ад рыбалоўнай палонкі. Штосьці прыдатнае для гульні ў рэгбі — можа, для гульні ў пінг-понг. Нешта ад фішкі ў казіно. Здаецца, ёсць расплаўлены воск. Знутры свеціцца, нібы ліхтар.
— Галава, а галава, чаго гэта ты так блішчыш?
— Гэта ад таго, што я адпаліраваная. Я люблю
більярд.
— Галава, а галава, чаму ў цябе такія вялікія і вострыя зубы?
— А гэта ад таго, што я люблю катлеткі і марынаваных чыжыкаў ды пыжыкаў.
— Галава, а галава, чаму ў цябе такія вялікія вушы?
— А гэта, каб цябе чуць.
— Галава, а галава, нешта мне падаецца, што твае вочы моцна гараць…
— Дык так яно і ёсць. З'еш чырвонага перцу, часныку і цыбулі — тут не толькі вочы, тут і пупок будзе светлафорам.

Птушка вылецела з клеткі, і ейныя крылы выраслі.
Па ле­вым крыле птушкі ехаў самазвал, у якім ся­­дзеў чырвоны барон. У барона былі залатыя зубы, і ён увесь час усміхаўся ды спяваў песеньку: "Вочкі закрывай, баю-бай!" Побач з баронам уладкаваўся камандзір першага пяхотнага палка Сямён Сямёныч Ва­рэннікаў. На лбе ў яго гарэла зорка, а на пагонах свяціліся маленькія кароны. Сямён Сямёныч муркатаў, нібыта кот, і час ад часу выцягваў з грудзей жалезны крыж. Крыж таксама не­шта муркатаў і дыміўся, быццам распараны пасля лазні. У машыне гучала ціхая музыка, штосьці з Шапэна.
На правым крыле пяцёра мужыкоў сядзелі каля вогнішча і варылі ў катле нешта смачнае. Гэтае "нешта смач­нае" высоўвала з вады зубатую галаву і ўвесь час паўтарала: "Гары, гары ясна, каб не згасла". Зрэдчас з рота зубатай пачварыны выцягвалася рука з чырвонай бутэль­-
кай. Яна налівала мужыкам у бляшаныя кубкі нейкага чырвонага варыва. Мужыкі цокалі, кракталі і выпівалі.
Птушка ляцела на захад — яна была супрацьядзерным шчытом.

1. У гэтым горадзе не было праблемаў з мастацтвам, з літаратурай, з кулінарыяй, з фармакалогіяй, з паліталогіяй, з юрыспрудэнцыяй. Хіба толькі з культурай праблемы былі. Не было тут і шматлікіх галерэяў, хаця мастацкіх майстэрняў — процьма. Не было і прыватных кнігарняў. Хаця хлушу, былі, але на мегаполіс толькі дзве прыватныя кнігарні. Быў гэта горад са шматлікімі заводамі, прэ­зі­дэнц­кімі і тэніснымі палацамі. Сярод іх вылучаўся цуд з цу-
даў — бібліятэка, падобная да футбольнага мяча. Відаць, тут выявілася перадусім любоў чыноўнікаў да спорту.

Бібліятэка нарэшце пакацілася. Вайскоўцы радасна закрычалі "Ура!!!" Хаця гэты крык хутчэй нагадваў "Рубон!!!" Бібліятэка кацілася па праспекце Незалежнасці і захрасла ў раёне плошчы Перамогі, бо натыкнулася на вялізную стэлу. Гэта быў прыгожы гук "хрась"! З байніц бібліятэкі павыляталі галубы. Яны падалі на асфальт і ператвараліся ў пінгвінаў. З пад'езда бліжэйшага
дома выйшаў чалавек у скураным плашчы і скураных ботах. Ён сказаў адно слова: "Мышаня". Пінгвіны, як па камандзе, пашыхтаваліся ў калону, якая формай нагадвала мышаня, і рушылі ў бок Свіслачы.

— Галава, а галава, скажы, навошта мне ўсё гэта ве­даць? Я не збіраюся ў турыстычнае турнэ. Мне гэты горад да дупы. Можа, ты памылілася, апавядаючы ўсё гэта мне?
— Можа, і памылілася. Але ж трэба аб нечым гаварыць. Бо мае мазгі ўжо засыхаць сталі. Не лішне іх трошкі размачыць культурнымі думкамі. Гэтак сухары макаюць у малако і ядуць. Смаката.
"Бам!" — раптам абвалілася заводская вежа, за ёй — наступная, а потым труба. І вось ужо ўвесь горад, які калісьці быў у шыпах, грымеў і абвальваўся. Знік знакаміты вожык. Вуліцы засталіся аголенымі і безабароннымі. Нібыта нованароджанае дзіця. Я паглядзеў на горад, і мне зрабілася сумна — зніклі любімыя заводскія і вада­помпавыя вежы. Будыніны заводаў разваліліся разам з трубамі. Бам! І горад згубіў сваю ўсмешку. Зубы пачарнелі і згнілі. Дым, які выдыхалі трубы, знік. Перада мной была карціна хаосу. "Дарагія мае трубы, любімыя мае
гарадскія цыгары…" — прашаптаў я. І было ад усеагульнага грукату рэха! Нейкае гулкае, ненатуральнае.

2. Рыгор Каваль — чалавек, які ў зорную ноч, а магчыма і ў беспрасветнай начной цемрачы, зразумеў, што хоча адкрыць у цэнтры горада новую кнігарню. Можа, нават і не зусім кнігарню. А нешта трошкі ад галерэі, трош­кі ад кнігарні — карацей, каб гэта была культурніцкая пляцоўка. Своеасаблівая плюшка, пасыпаная цукрам, якая плавае ў каньяку. Хацелася Рыгору, каб сюды запаўзалі не проста вы­півохі, а інтэлектуальныя прапойцы. Калі ў адным закут­ку рыгнуў, дык у другім рэхам адгукнецца паэтычнае слова.

На ўзгорку стаяла чорная кузня — там барадаты дзя­дзька з барвовым тварам біў па кавадле вялікім сталёвым молатам. З-пад яго выляталі іскры, нібы пісталетныя кулі. Калі дзядзька рабіў перапынак, да яго падыходзіў гном у барвовым каптуры і працягваў далонь. Мужык адрываў руку ў гнома і кідаў на кавадла. Рука скварчэла і плавілася. У гнома, як у яшчаркі хвост, зноўку адрас­тала рука. Гном набіраў у рот нешта з кубка, закідваў галаву, булькаў, паласкаў рот і выплёўваў на новую руку — тая выгіналася, нібыта змяя перад скокам.
Так выплаўляліся кнігі.

— Зразумеў? — запыталася галава. — Рыгнуў — і адразу ў Рыгора ператварыўся. Гы-гы. Так у жыцці заўсёды. І толькі так.
— Ты нейкая занудная галава. Можа, даць табе па ма­каўцы вяслом? Глядзіш і капітан атрымаецца.
— Капітан атрымаецца на сто адсоткаў — не сумнявайся, — адгукнулася галава. — А вось што ты будзеш рабіць? Паглядзі на сябе — да каго ты стаў падобны? Нейкі дыназаўр у чырвоных шараварах. Нос таксама чырвоны і наздрысты. Вочы запаленыя. Падбароддзе
ў сівізне. Што тут казаць. Бракуе табе капітанскай годнасці.
— Гэта яшчэ чаму? Хто ведае, як мусіць выглядаць капітан?
— Ён мусіць выглядаць гераічна! — заявіла галава і паказала мне язык.

Гучыць гімн. Выносяць сцяг! Бі, барабан. Бі! Рукі дрыжаць ад напругі, але трымаюць бясконцы піянерскі салют. Барабанны дробат. Сонца грыміць разам з барабанам. І перагукаецца блісамі. Піянерскія гальштукі хвалююцца разам са сцягам. Гэтыя ўспаміны выплываюць з дзяцінства папяровымі караблікамі. Падае заслона.

3. Што з сябе ўяўляе Рыгор Каваль? Калі ўзяць карову і адпілаваць ёй рогі, калі абкруціць ейную галаву мачалкамі, а на нос замест званочка пачапіць чорныя рагавыя акуляры… калі на шыю павесіць барвовы гальштук — ну нешта атрымаецца падобнае. Мы яшчэ на ўласныя вочы пабачым Рыгора Каваля. У мінулым ён працаваў электрыкам, але аднойчы (хоць відавочцы даводзяць, што такіх выпадкаў было як мінімум многа) яго ледзь не забіла токам. Пасля таго здарэння Рыгор зразумеў, што абцужкі, дрот, ізаляцыйная стужка, лямпачкі, драбіны — гэта не ягоная забава. Паэтам ён аніколі не быў, а вось паэзію любіў і таму вырашыў пайсці ў кнігагандлёвую сферу.

Карова рыкала, жабка крумкала, свіння рохкала, камар пішчаў, танк ракатаў, дрэвы гудзелі. Сонца кацілася. Электрык Каваль цягнуў дрот да вежы. Раптам дрот ператварыўся ва ўдава і пачаў душыць электрыка. Вочы Ка­валя зачараванымі слівамі вылезлі са сваіх арбітаў
і пырскнулі сокам. Раптам аднекуль з'явіўся Чарвяк Хітрун і пачаў скокі. Электрык, не доўга думаючы, расціснуў яго — "пш-ш-ш", але Чарвяк быў моцны, як цвік, і прапароў падэшву Каваля: "Я-ха!" У гэты момант з вежы скокнула прынцэса. Калі прынцэса падала, ейныя залатыя валасы развяваліся і адтуль выскоквалі зоркі. У рэшце рэшт электрык сцягнуў з шыі ўдава, зрабіў з яго аркан, раскруціў над галавой і зла­віў прынцэсу. Тая з крыкам: "Хатха ёга!" — звалілася ў абдымкі Каваля.
А Чарвяк вызваліўся з падэшвы і пайшоў на наступны дзень у школу. З таго часу электрык Рыгор Каваль вырашыў пайсці ў кнігагандлёвую сферу.

— Зразумеў? У кнігагандлёвую сферу! Гэта табе не булкамі ды рагалікамі гандляваць — тут патрэбны талент! — сказала галава і заўсміхалася.
­— Галава, а галава?
— Ну, чаго табе?
— Ці ёсць жыццё на Марсе?
— А хто ж яго ведае? Можа і ёсць.
— А Марс чырвоны?
— Чаму, можа і сіні — асабліва калі глядзець на яго праз сіняе шкло. Дакладна: Марс — сіні!
— А мне здавалася, што калі глядзець на чырвонае праз сіняе шкло ці зялёнае, дык будзе чорнае…
— Ну, у кожнага сваё шкло — можа, па новых тэхналогіях і з новымі нязвыклымі фільтрамі… будзе інакш?
— А хто табе гэты Рыгор Каваль? Навошта ты со­чыш за ім?
— Пэўна, марсіянін ён. Сам маракуй, такая, як у яго, знешнасць можа быць толькі марсіянскай.

— Зразумеў? У кнігагандлёвую сферу! Гэта табе не булкамі ды рагалікамі гандляваць — тут патрэбны талент! — сказала галава і заўсміхалася.
­— Галава, а галава?
— Ну, чаго табе?
— Ці ёсць жыццё на Марсе?
— А хто ж яго ведае? Можа і ёсць.
— А Марс чырвоны?
— Чаму, можа і сіні — асабліва калі глядзець на яго праз сіняе шкло. Дакладна: Марс — сіні!
— А мне здавалася, што калі глядзець на чырвонае праз сіняе шкло ці зялёнае, дык будзе чорнае…
— Ну, у кожнага сваё шкло — можа, па новых тэхналогіях і з новымі нязвыклымі фільтрамі… будзе інакш?
— А хто табе гэты Рыгор Каваль? Навошта ты со­чыш за ім?
— Пэўна, марсіянін ён. Сам маракуй, такая, як у яго, знешнасць можа быць толькі марсіянскай.

калі па слупах поўзаюць рабочыя, у гэтым ёсць нешта прыгожае. Яны шахцёраў нагадваюць, але самі бліжэй да пту­шак. Рамантуюць там нешта пад самым небам, дрот цяг-нуць. Ізаляцыяй займаюцца. Заўсёды з цікаўнасцю ўглядаюся ў гэтыя антэны нашага жыцця. Вунь папоўз чарговы ў касцы з вялікім ліхтаром. Толькі каб слуп не зваліўся. Не, мусіць, не зваліцца. А той хто паўзе? Будзе ўсё добра. Вось зараз управіцца — і будзе светла ў нашым доме.
Спампаваць фрагмент
Падпісвайцеся на нашу рассылку
Made on
Tilda