Данесці тэкст да чытача як мага раней, як мага зручней
Ідэя нашага праекта вельмі простая - пазнаёміць чытача як мага хутчэй з новымі кнігамі альбо з тымі, якія пакуль знаходзяцца ў друку. Інтэрнэт стварае цудоўную магчымасць размяшчаць электронныя фрагменты кніг. Для чытача зручна даведацца пра новую кнігу заранёў, "з першых рук". Выдавец таксама ў плюсе - ён мае новы канал прасоўвання, а зацікаўленасць кнігай стварае дадатковы попыт.
Нам важна, каб чытачы дэтальна знаёміліся з новымі кнігамі і рабілі свядомы выбар - купляць альбо не
Запрашаем выдавецтвы размяшчаць фрагменты сваіх новых кніг
Мы запрашаем беларускія выдавецтвы да супрацоўніцтва. Плата за размяшчэнне фрагментаў будзе сімвалічнай, а выгады будзе шмат. Але галоўнае - вы атрымаеце ўдзячнасць чытачоў за ўрывак доўгачаканага твору. Няхай кніжны рынак у Беларусі становіцца больш адкрытым, прыязным і блізкім да чытацкай аўдыторыі. Мы ўпэўнены, што наш праект будзе толькі спрыяць яе пашырэнню.
Адкрытасць і прыязнасць выдаўцоў - залог поспеху беларускай кнігі
Мы дапамагаем набыць кнігу, якая спадабалася, па найніжэйшай цане
Мы размяшчаем спасылкі на інтэрнэт-кнігарні, каб чытач адразу мог набыць новую кнігу альбо аформіць папярэдні заказ. Фрагменты не друкуюцца самі для сябе. Наша задача - прыцягнуць увагу да кнігі і служыць зручным інструментам для пераключэння на партнёрскія каналы продажаў. І галоўнае, чытач атрымлівае магчымасці для ўзважаных аргументаў, патрэбная яму тая ці іншая кніга.
Наш праект прадае кнігі. Але зусім не як тавар.
Ствараецца нешта большае - давер да кнігі
Наша рассылка стварае кола новых прыязных кліентаў
На нашым сайце знаходзіцца сервіс падпіскі. Гэта азначае, што чытач будзе атрымліваць самую свежую інфармацыю пра з'яўленне новых фрагментаў кніг, якія неўзабаве выходзяць з друку, даведаецца, калі кніга апынецца ў продажы, які будзе мець фармат, наклад і інш. Для выдаўца таксама адны несумненныя плюсы - інфармацыя пра новыя кнігі даходзіць да самых адданых кнігалюбаў. Іх колькасць стала расце.
Спачатку чытайце. Купляйце потым!
Made on
Tilda